История поместья пана Лисовского в д.Близница Полоцкого района».

  Аўтар: вучаніца  11 класа  УА  “Вароніцкая ДАСШ Полацкага раёна “ Барышнікава Юлія Сяргееўна

 Куратар: Мацкевіч Ніна Пятроўна,    намеснік дырэктара па выхаваўчай  рабоце   УА “ Вароніцкая ДАСШ”                                                                                                                                                               У вёсцы Блізніца самы прыгожы дом – дом, дзе ў наш час размяшчаецца школа мастацтваў. Гісторыя гэтага будынка ідзе ў XIX стагоддзе. Цікавы вельмі і лёс яго гаспадароў, прадстаўнікоў старажытнага дваранскага роду.

 

   Даследчая работа расказвае і аб гісторыі самога памесця, і раскрывае  гісторыю рода Лісоўскіх. Дакументы з архіваў г.Вільнюса і Пецярбурга далі шмат інфармацыі аб апошнім уладальніку памесця Якаве Вікенцевічу Лісоўскім. Ён быў для свайго часу чалавекам адукаваным, ведаў і цаніў гісторыю, помнікі старажытнай культуры. Менавіта пан Якаў знайшоў і захоўваў  два камяні Вітаўта. У наш час гэтыя гістарычныя  помнікі страчаны. Іх пошукамі займаліся і займаюцца і вучоныя з Акадэміі навук, і мясцовыя гісторыкі-любіцелі. З тых жа дакументаў вядома, што Якаў Лісоўскі вёў доўгачасовую перапіску з прадстаўнікамі ўезднага дваранства аб занясенні яго ў дваранскую радаслоўную кнігу. У архіўных матэрыялах знойдзены герб роду Лісоўскіх.
    Работа расказвае і аб часе, калі дом Лісоўскіх быў перабудаваны ў сыраплавільны завод. Цікава склалася яго гісторыя і ў савецкі час.

Скачать текст

 

Каталог сайтов 1BY.BY Rating All.BY Каталог TUT.BY