“Пачатак майго жыцця.”

Автор: Воднева И.П.

1

Полацкая зямля багата на таленавітых людзей. Яны, народжаныя ў розныя гады, заўсёды памяталі аб горадзе, які даў ім жыццё, горадзе, які стаў пачаткам іх прафесійнага ўзлёту, горадзе, які быў і будзе прытулкам не толькі ў хвіліны радасці, але і ў часы перашкод і выпрабаванняў.  Менавіта так аб Полацку піша, успамінае і марыць адзін з яе сыноў, таленавіты беларускі паэт, пісьменнік, журналіст – Навум Якаўлевіч Гальпяровіч. У студзені 2008 г. ён адзначае сваё 60-годдзе.

Пачаткам журналісцкай і літаратурнай дзейнасці для маладога палачаніна стала полацкая газета “Сцяг камунізму”. У 1960-я гг., калі 19-гадовым юнаком у яе прыйшоў працаваць Навум Якаўлевіч, газета была для палачан вельмі аўтарытэтным выданнем. Яе чыталі амаль у кожнай хаце. Галоўны рэдактар Іван Фёдаравіч Лемеш пры першай сустрэчы з юнаком задаваў толькі самыя неабходныя пытанні: “Ці ведаеш беларускую мову?”, “Хто такі карэктар?”. Так, Навум Гальпяровіч стаў супрацоўнікам полацкай газеты. “Суровы дзядзька”, якім здаўся Іван Фёдаравіч на першы погляд, аказаўся прафесійным журналістам, добрым кіраўніком, спачувальным чалавекам. У 1967 г. ён даў дабро на тое, каб Навум паступіў на журналісцкі факультэт  БДУ.

Шмат новага і цікавага адкрылася перад маладым журналістам падчас працы ў полацкай перадавіцы. Працуючы спачатку карэктарам, а потым старшым літсупрацоўнікам, Навум больш глыбока вывучаў свой горад, свой край і, зразумела, тых людзей, якія ў ім жылі.

 Навум Гальпяровіч, яшчэ калі быў вучнем 9 школы г. Полацка, пачаў спрабаваць сябе на літаратурных абшарах. Свой першы верш аднёс у рэдакцыю мясцовай газеты дзесьці ў 9 класе. Тое, што хлопец быў таленавіты, добра ведалі і настаўнікі, і сябры. Менавіта апошнія, сярод якіх былі і А. Канавалаў, Ул. Варпаховіч, былі і першымі слухачамі, і першымі крытыкамі. Яны не раз падтрымлівалі сябра, калі ў гэтым была неабходнасць. Тыя юнацкія вершы і сёння чытаюцца з лёгкасцю і нейкай полацкай таямнічасцю :

“О закружи меня порошею

Родная девушка-зима,

Скажи мне что-нибудь хорошее,

Такое, как и ты сама.

И средь звенящего и чистого

Как восклицание «люблю»

Звени сосульками - манистами

Назло седому январю.

Пусть в жизни дни бывают серые,

Но снова, уж который год,

С утра подует тихо севером

И девочка-зима придёт.

И вновь закружит нас порошею

И заметёт туман и грязь

Всё станет чистым и хорошим

Как поцелуй, что в первый раз”.

2

Летам 1967 г. Навум Якаўлевіч становіцца сакратаром літаб’яднання “Наддзвіннне”, якое  дзейнічала пры газеце. Да сёняшніх  дзён ён ганарыцца тым, што быў членам гэтай суполкі, якая вядзе свой адлік з 1926 г. Амаль кожны месяц аб’яднанне друкавала ў газеце сваю літаратурную старонку. І ў кожнай з іх былі вершы Навума Якаўлевіча. Гэта і “По гулким и осенне-тихим скверикам”, “Ночные стихи”, “Мой горад”, “Зерне прыгажосці” і іншыя. На газетных старонках з’яўляліся і кароткія справаздачы літаб’яднання. Так, у адной з іх, восенню 1967 г., было напісана некалькі радкоў пра пачынаючага літаратара Навума  Гальпяровіча: “Адчуваецца, што аўтар знаходзіцца ў пошуках свайго голасу. Яго вершаваныя радкі насычаны яркімі запамінальнымі вобразамі, цікавыя тэмы вершаў”. На тым паседжанні наддзвінцаў, дзе прысутнічалі Алесь Шпыкаў, Аляксандр Канапелька, Уладзімір Іваноў, усім асабліва спадабаліся наступныя радкі Навума:

Ах, сколько не было дождя!

А тучи серые несутся,

Ну, а вокруг, всё так же сухо,

И нет дождя, и нет дождя.

А ветер дышит, как больной,

В его горячечном дыханье,

Беззвучно шевеля губами,

Я жду, сливаясь с тишиной.

Праз некалькі гадоў Навум Якаўлевіч стаў літсупрацоўнікам газеты. Яму пашанцавала працаваць разам з таленавітымі полацкімі газетчыкамі Вольгай Мікіцічнай Жарчанка, Рыгорам Маісеевічам Голандам, які пачынаў свой журналісцкі шлях яшчэ ў 1933 г. Навум Якаўлевіч вельмі ганарыўся, што яго папярэднікамі былі вядомыя беларускія пісьменнікі Алесь Савіцкі і Валянцін Лукша, якія як і ён узначальвалі аддзел культуры. Навум Якаўлевіч з захапленнем слухаў апавяданні аб былых калегах. Заўсёды з жаданнем хадзіў ён на літаратурныя сустрэчы з беларускімі пісьменнікамі, якія час ад часу прыязджалі ў Полацк. Было яшчэ чаму павучыцца, было над чым паразважаць.

Час бег хутка. Акрамя вершаў на рускай і беларускай мовах, на старонках полацкай газеты з’яўляліся і літаратурныя рэпартажы: “Горад запальвае агні” альбо “Ідзе Скарына па Полацку.” Прачытаўшы іх, абавязкова адчуеш сапраўдную любоў аўтара радкоў да роднага Полацка, да яго сівой гісторыі.

Навум Якаўлевіч адпрацаваў у полацкай перадавіцы 10 гадоў.  Яна стала для яго тым падмуркам, на які потым будуць абапірацца наступныя гады працы ў журналістыцы і літаратуры. Пасля “Сцяга камунізму” працаваў на радыё ВА”Палімір”, потым - у наваполацкай газеце “Химик”. У 1981 г. Н. Гальпяровіч стаў уласным карэспандэнтам Дзяржкамітэта па тэлебачанню і радыёвяшчанню па Віцебскай вобласці і  пераехаў у Мінск. Разам з новай пасадай з’явіліся і новыя абавязкі. Але чым бы не займаўся Навум Гальпяровіч, родны горад і полацкая газета сталі для яго той неабходнай крыніцай жыцця, з якой ён і па сёняшні дзень чэрпае святыя глыткі.

І няхай у свае 60 гадоў ён мае наперадзе, як мінімум, яшчэ столькі ж. І напісаныя ім у 1960-я гг. вершаваныя радкі і далей бударажаць кроў, даюць стымул для напісання новых твораў, застаўляюць трапятаць чулае сэрца таленавітага палачаніна.

Открываю чистый лист тетрадный.

Словно утро, свежий и прохладный.

Ухожу я в белую пустыню,

Как следы, я мысли оставляю,

А слова мне кажутся чужыми.

Словно их совсем, совсем не знаю.

Как смогу я в чёрточках и знаках

Передать звон ветра, утра запах,

Я хочу сказать о том, что где-то

Бьётся сердце радостно и светло.

Что из авторучки не чернила –

Кровь моя горячая струилась.

Как боюсь тебя я, лист тетрадный,

Словно утро, свежий и прохладный…