Крук Валянціна Іосіфаўна

 

Крук Валянціна Іосіфаўна нарадзілая 9 лістапада 1958 года ў вёсцы Сёмкі Глыбоцкага раёна Віцебскай вобласці. Вучылася ў Скражынскай пачатковай школе. У 1976 годзе скончыла Празароцкую сярэднюю школу і паступіла на бібліятэчны факультэт Мінскага інстытута культуры. Пасля заканчэння інстытута працавала бібліятэкарам бібліятэкі Полацкага тэхналагічнага інстытута. У 1983 годзе з сям’ёй пераехала ў Верхнядзвінск. 

 

Працавала загадчыкам аддзела цэнтральнай гарадской бібліятэкі, а затым, з кастрычніка 1984 года па ліпень 2001 года, дырэктарам Верхнядзвінскай цэнтралізаванай бібліятэчнай сістэмы. Менавіта ў Верхнядзвінску пачала цікавіцца і займацца краязнаўствам. Стварыла і амаль восем гадоў кіравала народным калектывам - Клубам цікавых сустрэч, адным з асноўных накірункаў дзейнасці якога і было краязнаўства. У жніўні 2001 года была пераведзена ў Полацк і да красавіка 2008 года працавала намеснікам дырэктара Полацкай гарадской цэнтралізаванай бібліятэчнай сістэмы. З 15 красавіка 2008 года і па гэты час працуе дырэктарам Полацкага Цэнтра рамёстваў і нацыянальных культур. Удзячна лёсу за знаёмства з такімі асобамі як Сяргей Панізьнік, Антон Бубала, Мікалай Півавар, Пётр Квяцінскі, Барыс Шымук, Людміла Гагалінская, Валерый і Ірына Салаўёвы і шмат-шмат іншых.  Замужам. Мае двух  дарослых сыноў, унучку.