Баўтовіч Міхась Мікалаевіч

 Баўтовіч Міхась Мікалаевіч (21.ХІ.1957, г. Полацк) Скончыў СШ № 5 г. Полацка (1975), факультэт аўтаматыкі і вылічальнай тэхнікі Рыжскага політэхнічнага інстытута (1980). Працаваў інжынерам-канструктарам, нач. канструктарскага бюро Наваполацкага завода “Вымяральнік” (1980–1992). Працуе нач. дыспетчарскай службы полацкага гарадскога раёна электрасетак.

Займаецца даследаваннямі Полацка і наваколляў, аддаючы перавагу канфесійнай гісторыі горада і Полаччыны. Гісторыяй роднага краю зацікавіўся з дзяцінства. Верагодна пэўнымі штуршкамі сталі пошукі на летніх вакацыях старых манет ля дзедавай хаты ў Запалоцьці і цудоўнае выкладаньне гісторыі заслужаным настаўнікам Яфімам Ільічом Макутоніным. Краязнаўчую дзейнасць распачаў у 1988 г. у складзе полацкага гістарычнага клуба “Вытокі”. З’яўляўся яго старшынёй (1989–2003).

Удзельнік шэрагу краязнаўчых і рэгіянальных канферэнцый, сярод якіх адзначым: “Беларусь у сістэме трансеўрапейскіх сувязяў у 1 тысячагоддзі н.э.” (Мінск, 1996), “Ut sint unum (Brestas vienošanas 400 gadi)” [400 гадоў Берасцейскай царкоўнай уніі] (Рыга, 1996), “Гісторыя і археалогія Полацка і Полацкай зямлі” (Полацк 1997, 2002, 2007), 2-я міжнародныя чытанні, прысвечаныя творчасці Яна Баршчэўскага (Полацк, 1998), “Сімяон Полацкі: Светапогляд, грамадзка-палітычная і літаратурная дзейнасць” (Полацк, 1999), III-і Мiжнародны кангрэс беларусiстаў (Мінск, 2000), Abp Jozafat Kuncewicz hierarcha Rzeczypospolitej wielu narodów” [Архібіскуп Язафат Кунцэвіч іерарх Рэчыпаспалітай многіх народаў] (Люблін, РП, 2003), Гісторыка-краязнаўчая канфэрэнцыя да 80-годдзя Полацкага краязнаўчага музэю (Полацк, 2006), “Леў Сапега (1557–1633) і яго час” (Гродна, 2007), “Іван Хруцкі: мастацтва ў дыялогу культур” (Полацк, 2010), Выступаў адным з арганізатараў і ўдзельнікаў круглага стала краязнаўчых арганізацый Віцебскай вобласці  “Краязнаўчыя арганізацыі: дзейнасць, праблемы развіцьця, вопыт узаемадзеяння з староннімі структурамі” (Шаркаўшчына, 22.06. 2003)


Кнiгi

 

Аўтар кніг “Вянок акафістаў” (1999), “Полацкія пакутнікі” (2000), “Эпісталяцыя Сьвятога Язафата” (2006). У кнігу “Вянок акафістаў” увайшлi пераклады твораў тым, ці iншым чынам, звязаных з Полацкай зямлёй: восем акафiстаў з “Малой падарожнай кнiжкi” Скарыны Ф., два акафiсты з рукапiсу Сымона Полацкага, акафiсты да Св. Еўфрасiннi і Св. Іасафата. Кніга “Полацкія пакутнікі” змяшчае шэраг дакументаў, датычных забойства царом Пятром І манахаў у полацкай царкве Святой Сафіі ў 1705 годзе.. У кнізе “Эпісталяцыя Сьвятога Язафата” зьмешчаны дакументы і праведзены параўнальны аналіз лістоў архіяпіскапа полацкага Язафата Кунцэвіча да розных духоўных і свецкіх асобаў. Навуковы рэдактар выдання “Архiў унiяцкiх мiтрапалiтаў” (Т. 1, 1999, Т. 2, 2001, Т. 3, 2005), укладальнік тлумачальных слоўнікаў для іх. Падрыхтаваў да друку і выдаў кнігі “Полацкая даўніна” (2007) паводле рукапісу Дэйніса І.П. з аўтарскімі замалёўкамі розных аб’ектаў Полацка, аўтар прадмовы і нарыса пра Дэйніса І.П. Аўтар уступу, каментароў, рэдактар і выдавец кнігі Пануцэвiча В. “Сьвяты Язафат, архіяпіскап полацкі” (2000). Выдавец бюлетеня “Полацкі край” (2004-2005 гг.)

Кнігі:

Вянок акафістаў / Уклад. і прадм. М. Баўтовіч. – Полацак: Полац. грэка-катал. грамада, 1999. – 264 с.;

Архіў уніяцкіх мітрапалітаў: Дакументы да гісторыі царквы ў Беларусі XVXIX стст. у фондзе “Канцылярыя мітрапаліта грэка-уніяцкіх цэркваў у Расіі”: Даведнік / БелНДІДАС. Полац. грэка-катал. грамада; Склад.: С. І. Паўловіч, Т. М. Мальцава; Навук. рэд.: М. Ф. Шумейка, М. М. Баўтовіч. – Мн.: БелНДІДАС; Полацк: Грэка-катал. рэлігійн. грамада, 1999. – 385 с.;

Полацкія пакутнікі: Збор дакумэнтаў / Уклад. і прадм. М. Баўтовіч. – Полацак: Сафія, 2000. – 92 с.;

Пануцэвіч В. Сьвяты Язафат, архіяпіскап полацкі / Уклад. і прад. М. Баўтовіч. – Полацак: Сафія, 2000. – 274 с.;

Архіў уніяцкіх мітрапалітаў: Дакументы да гісторыі царквы ў Беларусі XVІ–XX стст. у фондах гістарычных архіваў Украіны: Даведнік / БелНДІДАС. Полац. грэка-катал. грамада; Склад.: С. І. Паўловіч, Т. М. Мальцава; Навук. рэд.: М. Ф. Шумейка, М. М. Баўтовіч. – Мн.: БелНДІДАС; Полацк: Грэка-катал. рэлігійн. грамада, 2001. – 162 с.;

Архіў уніяцкіх мітрапалітаў: Дакументы да гісторыі царквы ў Беларусі XVІ–XX стст. у фондах гістарычных архіваў Літвы і Расіі: Даведнік / БелНДІДАС. Полац. грэка-катал. грамада; Склад.: С. І. Паўловіч, Т. М. Мальцава; Навук. рэд.: М. Ф. Шумейка, М. М. Баўтовіч. – Мн.: БелНДІДАС; Полацк: Грэка-катал. парафія сьвятапакутніка Язафата, 2005. – 166 с.;

Эпісталяцыя Сьвятога Язафата: Збор дакумэнтаў / Уклад. і прадм. М. Баўтовіч. – Полацак: Грэка-каталіцкая парафія Сьвятапакутніка Язафата, 2006. – 144 с.;

 Дэйніс І.П. Полацкая даўніна / Уклад., прадм. і камент. М. Баўтовіч.  – Мн.: Медисонт, 2007. – 330 с.

 

Артыкулы

 

Праблематыка этнагенэзу палачанаў // Беларусь у сістэме трансеўрапейскіх сувязяў у 1 тысячагоддзі н.э., Тэзісы дакладаў і паведамленняў, Мн, 1996. – С. 17–21;

Балтызмы ў беларускiх гаворках як адзнака этнiчных працэсаў // Гісторыя і археалогія Полацка і Полацкай зямлі, матэрыялы канферэнцыі. – Полацк, 1998. – С. 31–39;

Гімнаграфічная спадчына Ф. Скарыны й С. Полацкага // Симеон Полоцкий: Мировоззрение, общественно-политическая и литературная деятельность, материалы. – Полоцк, 1999. – С. 14–26;

Гімнаграфія Францыска Скарыны і Сімяона Полацкага: рознасць падыходаў да апрацоўкі // Albaruthenica № 20,

Эпісталяцыя архібіскупа полацкага Язафата Кунцэвіча // Гісторыя і археалогія Полацка і Полацкай зямлі, матэрыялы. – Полацк, 2002. – С. 7–13;

З досьледаў эпісталяцыі архібіскупа Язафата Кунцэвіча // Sztuka sakralna i duchowność pogranicza polsko-ukraińskiego na Lubelszczyźnie. – Lublin, 2005. – S. 52–61;

Асоба канцлера Льва Сапегі (паводле ліста ад 12.03.1622 да полацкага архібіскупа Іасафата Кунцэвіча) // Леў Сапега (1557–1633) і яго час, збор артыкулаў. – Гродна, 2007. – С. 382–391;

Гэральдычная гісторыя Полацку // Матэрыялы гісторыка-краязнаўчай канферэнцыі: (да 80-годдзя Полацкага краязнаўчага музея) / уклад. В.Д. Краско. – Полацк: НПГКМЗ, 2008. – С. 15–31;

Дарогі Торвалада Кодрансана // Гісторыя і археалогія Полацка і Полацкай зямлі, матэрыялы. – Полацк, 2009. – С. 15–29;

Вацлаў Бубноўскі – вучань Івана Хруцкага // Іван Хруцкі: мастацтва ў дыялогу культур” – Полацк, 2010. – С. 77–83;

 

Каталог сайтов 1BY.BY Rating All.BY Каталог TUT.BY